::
Заблудзіў бел моладзец («вясной пасля Пасхі калыску устрайваюць і пяюць») / песня, тэкст,аўдыё — в. Стаўрова, Браслаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Заблудзіў бел моладзец («вясной пасля Пасхі калыску устрайваюць і пяюць»)
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:29
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне
  • Заблудзіў бел моладзец («вясной пасля Пасхі калыску устрайваюць і пяюць»). Зап. у 2003 г. эксп. БДАМ (кір. Т. Л. Бярковіч) у в. Стаўрова Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.; Сергеевіч Антаніна Фадзееўна (1942 г. н.), Касач Даната Іванаўна (1934 г. н.) ФЭ БДАМ. 1Е55/26.
Поўны тэкст
Заблудзіў бел-моладзец, //
на чужой старонацца,
На чужой старонацца, //
На лясной дарожацца.
Ды пачуў бел моладзец, //
Зязюлю кукуючы.
Зязюлю кукуючы, //
Салаўя шчабечучы.
Зязюля шэра пціца, //
Будзь мне родна сястрыца.
Пакажы дарожаньку, //
Хоць маленьку сцежачку,
Ой, дурак бел-моладзец, //
Ой, дурак неразумны.
Я сем лет кукавала, //
Дарожкі ня ведала.
Дарожкі ня ведала, //
Ні маленькай сцежачкі.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Артыкулы, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 09:43:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.