::
Дзяўчоначка й па гароду ж хадзіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Палкі, Быхаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Дзяўчоначка й па гароду ж хадзіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«пятроўка», «вясенняя», балада

Поўны тэкст
Дзяўчоначка па гароду хадзіла, (кожны радок паўтараецца двойчы),
Дзяўчоначка, ой, расаду садзіла.
- Расці, расці, ой, рассадачка, скора,
А мне, дзеўцы, ой, вялікая гора.
А яко гора - што дзіцятка ж малоя.
- Люлі, люлі, ой, дзіцятачка, спаці.
А я пайду, ой, на вулку гуляці.
Ой, там мяне а ніхто ні ўвазная.
Толькі адзін а казачэнька зная:
- Мы з табой, дзеўка, а на дной ложы спалі,
Мы табе, дзеўка, а сто рублей далі,
А сто рублей, ой, на жызнінну справу.
Пра цябе, дзеўка, ой, навек худа славу.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 17:12:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.