::
Што й у лузі каліна стаяла / песня, тэкст,аўдыё — в. Кіцін, Жлобінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Што й у лузі каліна стаяла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«на Вялікадня пяюць і пад вокны ідуць»

Поўны тэкст
Што й у лузі каліна стаяла,
*Хрыстос васкрэс, Сын(ы) Божы!
Белым цветам яна расцвітала,
Тудой ішла красна паненка,
Красна паненка, Васілёва дзеўка,
Яна тую каліну ламала,
К свайму ліцу яна раўнавала,
А штоб маё лічко таково была,
Такаво была, як ета каліна,
Ні пашла б я за двараніна,
Да й пайшла б я за мужыка-пана,
За мужыка-пана, як я сама,
Што на коніку паязджая,
З сядла ножак ні вымая.

*паўтор рэфрэна пасля кожнага радка
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 07:33:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.