::
А была зімля някшчоная / песня, тэкст,аўдыё — в. Мазкі, Быхаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А была зімля някшчоная
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«пірад Паскай, у пост», духоўны верш

Поўны тэкст
А была зімля някшчоная,
А былі людзі няверныя,
А ня верылі Госпаду Богу.
Толькі верылі паганаму смоку.

-Вікона* такая есь! Я ў цэркві бачыла.

Аддавалі ж яму с поля па ‘броку,
С поля па ‘броку, у дзень па чалавеку.

-Вера такая была.
-Ну ты ж пей, ты ж дужа перарываеш!

Дайшла чарга да самага цара -
Хоць сам, цар, ідзі, хоць жану шлі,
Хоць жанушку, хоць дачушку,
Хоць унучку, хоць прайнучку.
Ці сыночка маленькага. **
«А я й сам ні пайду, і жаны ні пашлю.
Ні жанушкі, ні дачушкі.
Ні унучкі, ні праўнучкі.
А ёсь у мяне служаначка,
Служаначка Ганна-панна.
Уставай, Ганна, ранюсінька.

-Ана на віконе* стаіць та Ганна!

Вымывайся бялюсінька,
Наздівай плацця смяротнае.
Баціначкі шаўровыя,
Падвязачкі шаўковыя».
А ідзе ж Ганна к сіняму мору.
Сіня мора скалыхнулася,
Ганна-панна улякнулася. **
Прыплывая паганы смок,
Ізь яго з вушай дымы ідуць,
Ізь яго з найздзер іскры сплюцца.
Ізь яго роту агоньца паля.
Падʼїжджая Святы Юрʼя. **
«А і стой, Ганна, не ўлікайся,
Паганаму смоку не здавайся».


*Вікона - ікона.
**Радок паўтараеца.

А ён як хацеў яе хапаць, а ў яго конь гладкі-гладкі - вікона такая ёсь - / ён етым, на кані седзючы, шпыкам яму у рот. Ен і патану на дно. Ну, а тады ён сказаў, Святы еты Юрʼя та - ота ж празнік ёсь Юрʼя:

«А ідзі ж, Ганна, па ўсіх цэрквях,
Па усіх цзрквях, па ўсіх гарадах,
Штоб ня верылі паганаму смоку.
Толька верылі Госпаду Богу».

- Во тады сталі Богу верыць. А раншы верылі - хто ведае, што та быў за паганы смок...
- Еў людзей кажны дзень, і ўсе... Во вера была...
- Эту песню, і эта я знаю харашо, эта пяюць пірад Паскай, у пост.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2026 18:48:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.