::
Ішоў Божа, ішоў Божа ж дарогаю / песня, тэкст,аўдыё — в. Нівы, Жлобінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ішоў Божа, ішоў Божа ж дарогаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«у пост, прадуць і пяюць», балада

Поўны тэкст
Ішоў Божа, ішоў Божа ж дарогаю
Сустрэў дзеўку жы, ваду нясе.
Ваду нясе, ой, дай, дзевачка чыстай вады,
Памыць Богу ж рукі-ногі.
Рукі-ногі, дзеўка Бога ні ўвазнала,
Горда Богу жы адказала.
Адказала, ета ж вада ні чістая
Тванню-граззю жы заплывала.
Заплывала, тванню-граззю заплывала,
Лістам-дрэвам западала.
Западала, сама дзеўка нечістая,
Чаму ж вады ні чысціла?
Ні чысціла, дзевяць сынаў парадзіла,
Ўсе ў Дунаі жы патапіла.
Патапіла, ўсе ў Дунаі патапіла
Ні аднаго жы ні ўзрасціла,
Ні ўзрасціла, дзеўка ж Бога увазнала,
Парад Богам крыжам пала.
Крыжам пала, пастой, дзеўка, ні ўлякайся,
Йдзі да цэрквы жы спавядайся.
Спавядайся, йдзі да цэрквы, спавядайся
Сваім грахом прызнавайся
Прызнавайся, пашла дзеўка спавядацца,
Сваім грахом прызнавацца.
Прызнавацца, стала цела распадацца,
Сталі ж косці жы рассыпацца.
Рассыпацца, саслаў Божа трох ангалаў
Цела-косці жы падабраць.
Падабраці, цела-косці падабраці,
Ўсё да гроба жы паскладаць.
Паскладаці, хоць мы, мамка, патапленцы,
Твайму целу жы прыграбенцы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2026 17:08:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.