::
Вот ідзём на танцы звечара / гутарка/інтэрвію, тэкст,аўдыё — в. Тумілавічы, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Вот ідзём на танцы звечара
Від
гутарка/інтэрвію
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
– Ну вот ідзём на танцы звечара. Патом з двенаццаці часоў ужо начынаім...
дагаваруюцца там, ну так, ціха, штоб ніхто ні знаў, хто із кім будзець жаніць: можа, я з тваім кавалерам, можа, са мной другі які, гэта гэткае было. Праўда, праўда! Ларыса, ці так цяпер?
− Дагаварываліся загадзя.
− Тады станавяцца пары за парай. Вот ужо пітнаццаць там пар, дзесяць пар
ужо пасталі.
− Мушчыны с аднаго боку...
−...дзеўкі з другога боку...
−...напроціў.
− Ну а патом дзеўка ідзець упірадзі (хлопец па тым баку, дзяўчына па этым
баку), вот дзяўчына ідзець і пяець прыпеўкі, вот этыі: «Дайся, дзядулька, дайся, на другіх ні заглідайся», а ён тады ей пяець тожа «Бабулька, дайся, дайся, здайся».
/.../ Вот паволі, паволі ідуць кругом, адзіна за адным, адзін с аднаго боку, другі з другога, паволі, паволі, паволі, пакуль песьню сьпяюць, і гэта адзін і другі.
А патом ужо скорэнька начынаюць польку іграць! Як польку начынаюць іграць, тады ужо Дзед начынаець лавіць гэту дзяўчыну! А тут жа ў нас як нада «жаніць», як толькі зайгралі, і ўсе лятуць сразу! Ні вальса ня слухаюць, нічыво!.. Ну вот і каждая пара гэдак. /.../ Смешна. Цяпер ня гэдак саўсём. Я пашла ў клуб, як «жанілі», – толькі расстроілася і болей не хацела хадзіць!
– Ні пяюць нічога, праўда? Ловяць і ўсё.

<– У вашай вёсцы гулялі «Цярэшку»?> Ой, і хто ведаіць як! І сколькі пар многа!
<– А колькі пар збіралася?> О-ёй! І дваццаць, і трыццаць калі. Як калі. Многа-
многа у нас было.
Ну выбіраюць Бацькоў пераж: Бацька й Маці − гэта ўжо старэйшых, каторыя
ужо вазрослыя. А тады выбіруць... і станаўляцца па парах.
<– А што Бацька з Маткай робяць?>
Бацька з Маткай ідуць першыя, садзяцца за стол – гэта на
другі дзень. На первый дзень жэнюць. Танцуюць, танцуюць, танцуюць, а тады ўжо і Лявоніху, як хто які пары дагаварываюцца, і хто каго бярэць і «жэнюцца».
А тады назаўтрая дзіўчаты строюць, пірагі пякуць там якія. Даўней жа ні куплялі, гэтага ж ні было, каб купляць. Ну і ўсё гэта строілі. Каждая сваю міску нясець, а ён – бутылку, і болей там ужо, як бутылку. І каждая пірад сабой стаўляіць гэту закуску і гарэлку. Пераж Бацька з Маці, тады старэйшых ўжо каторыі, а тады ўжо каторыі маладзейшыі ззаду. Ну і вабшчэ кругом садзілісі і гэдак гулялі-сядзелі за столам. А тады танцы ж. А тады патанцуюць – тады знову садзяцца. Ну і як калі, дык і на трэці дзень ідуць, збіраюцца. Эта ўжо на первый жэнюць, на другі садзяцца і на трэці ідуць гэтаксама за стол. О-о-ой, весела было!
<– А як «жэняць»?>
Ну, зьбіраюцца пары, становюцца во гэдак во, у рад становяцца, наўперадзі Бацькі, ну і гарманіст іграіць ужо тамака музыку якую пад «Цярэшку». «Цярэшку» йграіць.
<− А другое нешта ігралі?>
Можэць і другое, і другое танцавалі: ну і польку, і вальца − цяпер жы гэдак ні танцуюць, як тады.
<– А калі павінны былі даганяць?>
А, эта Лявоніху! Лявоніху ён іграіць, а яны бегаюць кругом, кругом гэтага шара – ловюць. Значала ўжо маліц дзеўку зловіць, а тады ужо іна ўцікаіць, ай! Ну на адзін бок мальцы, на другі бок дзеўкі станавяцца. І тады ўкругавую гэты круг. Пераж усе пастануць, а тады ўжо ловюць адзін аднаго. Ну вот і лавілі. Дзед Бабу сабе злавіў, і тады як ўжо як каторый падводзіць дамоў, а каторый жэ і так... (смяецца). /.../ Ну каторыі крутыі − дык і
налётаюцца, хто ведаіць як!
<– А замужнія жанчыны таксама ў Цярэшку гулялі?>
Моладзь гуляла. Але як расшубуняюцца, дык дзе і жанатыя. Але рэдка ў нас.
А як у гэтах вёсках, дзе я зайшоўшы была, дык тут маладзёжы мала было, дык тутака гэтыя болей жанатыя, і жынатыя. Другіх бяруць, а хто із сваей. Ну, каб павісяліцца толькі ісьці. Болей жанатыя. А як у нас дык маладзёжы ж хватала.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.11.2025 20:59:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.