::
Хадзіў раёк па ўсім полі / песня, тэкст,аўдыё — в. Іст, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Хадзіў раёк па ўсім полі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«дажаўшы жыта»

Поўны тэкст
Хадзіў раёк, хадзіў раёк па ўсім полі,
Ніхто райка, ніхто райка ў двор ні завець,
Адкуль браўся, адкуль браўся наш гаспадар,
Хадзі, раёк, хадзі, раёк у мой дварок,
Мае двары, мае двары мяцёныя,
Мае жнейкі, мае жнейкі вясёлыя,
Мае сталы, мае сталы цясовыя,
Мае хлябы, мае хлябы сітковыя,
Мае ‘брусы, мае ‘брусы шалковыя.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.10.2025 18:36:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.