::
На гарэ човен, яго вады повен Непрымеркаваныя, умоўна прымеркаваныя / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
На гарэ човен, яго вады повен Непрымеркаваныя, умоўна прымеркаваныя
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«хрэсьбіны»

Поўны тэкст
На гарэ човен, яго вады повен,
Вада яго носіць, //
Да брат сястрыцу, да брат роднаю
У госцікі просіць, //
Ці ты, сястрыца, ці ты, родная,
Коніка ні маіш? //
Да мой брацітка, да мой роднінькі,
Коніка я маю, //
Ці ты, сястрыца, ці ты, родная,
Волійкі ні маіш? //
Да мой брацітка, да мой роднінькі,
Волійку я маю, //
Ці ты, сястрыца, ці ты, родная,
Дарожкі ні знаіш? //
Да мой брацітка, да мой роднінькі,
Дарожку я знаю, //
А тваей жоначкі маладзюсінькай,
Правету ні маю. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.10.2025 15:08:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.