::
Гасці, гасці, гасці, дачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Гасці, гасці, гасці, дачка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Гасці, гасці, гасці, дачка, пакуль матулька ёсці, //
Як матулічка памрэць - у гасцівачку патрэць, //
Зарастуць ўсе сцежачкі, зарастуць дарожачкі, //
А ельнічкам бярэзнічкам, калючам чапчынічкам, //
Забылася ў мамкі спрасіць, чым дарожку цірабіць, //
Ці ранію зарою, ці вострам тапарочкам, //
Ці вострам тапарочкам, ці вернаю славочкам, //
Ці ранію зарою, ці дробнаю слязою. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.10.2025 15:10:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.