::
У чыстым полі стаялі тры елі / песня, тэкст,аўдыё — Дзянісова, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
У чыстым полі стаялі тры елі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«хрэсьбіны»

Поўны тэкст
У чыстым полі стаялі тры елі,
Стаялі тры елі
А на тэй жа елі зязюлі кукуюць,
зязюлі кукуюць,
А пад той жа елі маця з сынам размаўляіць,
маця з сынам размаўляіць,
Мой жа ты сыночак, што ж табе мілеі,
Што ж табе мілеі?
Ці жонка ці цешча, ці родная мамка,
Ці родная мамка?
А як жонка памрэць - з другой ажанюся,
З другой ажанюся,
А як цешча памрець - гарэлкі нап’юся,
Гарэлкі нап’юся,
А як мамка памрэць - слязой абальюся,
Слязой абальюся.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.10.2025 14:44:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.