::
Жылі-былі два браціткі / песня, тэкст,аўдыё — в. Пестуны, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Жылі-былі два браціткі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«малый родзіцца які, ну і тады спраўляюць хрэзьбіны»

Поўны тэкст
Жылі-былі два браціткі, жылі-былі два родныі,
Наварылі піва п’яна, //
Ды сазвалі ўсю родзінку, ды сазвалі ўсю родную,
Беднаю, багатаю, //
Як багатаю сястру тры пасолы пасалалі,
А беднаю, бяздольнаю, на полі піраймалі,
Як багатаю сястру на куце пасадзілі,
А беднаю, бяздольнаю, проця печы на лаваццы,
Як багатаю сястру віном-півам частавалі,
А беднаю, бяздольнаю, горкаю гарэліцай,
Як багатаю сястру на тры ночы унімалі,
А беднаю, бяздольнаю, проця ночы вапроўлялі,

Брацеткі, саколікі, сядзьце вы на конікі,
Доганіце сястрыцу, доганіце роднаю,
Хоць йіна бяздольная, але ж йіна наша родная!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.10.2025 15:28:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.