::
Кукувала зязюля ў садочку / песня, тэкст,аўдыё — в. Немірова, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Кукувала зязюля ў садочку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«свадзебная, сіроцкая»

Поўны тэкст
Кукувала зязюля ў садочку,
Ой, рана-раненько, ў садочку,
Пралажыўшы галоўку к лісточку,
Ой, рана-раненько, к лісточку,
Кукулеч кукуець ды кукнець,
Ой, рана-раненько, да кукнець.
Хто мяне у садзік завядзець?
Ой, рана-раненько, завядзець,
Сядзіць дзевачка на посад,
Ой, рана-раненько, на посад,
Плачыць йіна, плачаць, ды ўздохнець,
Ой, рана-раненько, ды ўздохнець,
Хто мяне да шлюбу завязець?
Ой, рана-раненько, завязець,
Хто маю касіцу запляцець?
Ой, рана-раненько, запляцець.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.09.2025 18:32:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.