::
А Танічка, добры вечар / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
А Танічка, добры вечар
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«дзявоцкі Хрыстос»

Поўны тэкст
А Танічка, добры вечар,
*Ніхай так будзіць! (рэфрэн)
А ці спіш-ляжыш, спачываіш,
У твайво папкі, сваей мамкі,
І ў святліцы і ў півніцы,
А еслі спіш, так бог з табою,
Калі ня спіш - устань рана,
Ай, пастарайся, мыйся бела,
А ў тваім дварку госці ёсці,
А еслі хочыш гасцей знаці,
Ідзі, ў хатку праглашайці,
А Танічка й наша мала,
А выйшла на крылечка стала,
Гасцей ў хатку ўсіх пазвала,
Гасцей ўсіх і пасадзіла,
Кавалеру так гадзіла,
Кавалера й пацешала,
Ай пальто ў шафу павешала,
Нясець водку, нясець чарку,
На закуску кілбас, скварку,
А Танічка, паненачка,
А еслі хочыш са мной знацца,
Ай мы паедзем пракатацца,
Пайду каня запрагаці,
А Танічка адна ў хаці,
Селі … паехалі,
Едуць ў яго ладны пакой,
Мамка дзетак устрачала,
Хлебам-соллі бласлаўляла,
Вечар добрый, мае дзеці,
А я думала нет на свеці,
Ай што ў суботку толька з водкай,
А ў нядзелю ўжэ й вяселе,
Ай, на вяселлі і мы былі,
І там кілішкам водку пілі,
А Танічка й паненачка,
А ці ўслух табе наша песня?
Ай, велікодна й велічэбна,
А еслі услух - Бог з табою,
Дары гасцей, ні скупіся,
Ай, калі шафкі паверніся,
Пачынальню - капу яек,
А маім братцам - па дзісятак."ё
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2025 10:06:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.