::
Вох, ты, Марьюша, жолты цвет / песня, тэкст,аўдыё — в. Баброва, Гарадоцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Вох, ты, Марьюша, жолты цвет
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«купалінка”

Поўны тэкст
Ох ты, Марьюша, жолты цвет,
Ты, Марьюша, жолты цвет,
Я, Ванюша, сіні цвет,
Ай, мой мучны Божа!

Яны ўместа спаць ляглі,
Яны ўместа спаць ляглі,
Адзін ‘днаго спрасілі,
Ай, мой мучны Божа!

Адкуль, адкуль, Марьюша,
Адкуль, адкуль, Марьюша,
А дзе твыя родзіна?
Ай, мой мучны Божа!

А я родым са Львова,
А я родым са Львова,
Пу бацюшкі Войтаўна,
Ай, мой мучны Божа!

Скажы-скажы, Ванюша,
Скажы-скажы, Ванюша,
А дзе твыя родзіна?
Ай, мой мучны Божа!

А я родым са Львова,
А я родым са Львова,
Пу бацюшкі Войтыў сын,
Ай, мой мучны Божа!

Ці ня Бог нас пыдсцярёг,
Ці ня Бог нас пыдсцярёг,
Што брат з сястрой спаць ня лёг,
Ай, мой мучны Божа!

Пайдзём, Марьюша, у лясок,
Пайдзём, Марьюша, у лясок,
Абярнемся травушкый,
Ай, мой мучны Божа!

Ты будзеш, Марьюшка, жолты цвет,
Ты будзеш, Марьюшка, жолты цвет,
А я, Ванюшка, сіні цвет,
Ай, мой мучны Божа!

Пайдуць дзеўкі цвяты рваць,
Пайдуць дзеўкі цвяты рваць,
Нас з табою спамінаць,
Ай, мой мучны Божа!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.09.2025 08:01:31

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.