::
А на гарэ й цэркаўка / песня, тэкст,аўдыё — Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
А на гарэ й цэркаўка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А на гарэ й цэркаўка,
На цэркаўцы крыжочак,
На крыжочку гняздзечка,
А ў гняздзечку яечка.
На яечку й ластачка,
Сядзіць йіна й вісока,
Сядзіць йіна й вісока,
Відзіць йіна й далёка.
Шта ў Падліпках дзеецца
Дзевіць мальцаў жэніцца,
Дзісятага злучаюць
Брата з сястрой вінчаюць.
Ай мальчына й мальчына,
Чыя родам дзяціна?
По бацюшка Йванаў сын
Па матушке Марцін сын.
Ай дзяўчына, дзяўчына,
Чыя родам дзяціна?
По бацюшка Йванава
Па матушке Марціна.
Ці ня Бог міня сцярог,
Што з сястрою спаць ня лёг,
Ці ня Бог міня крыў,
Што з сястрою грэх ня быў!
Пойдзем, сястра, мяжою,
Растапімся(?) травою.
Пойдуць дзеўкі траву рваць,
Брата сястру ўспомінаць.
На сястрыцы й жоўценькі,
На брацітку - сіненькі

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.09.2025 18:32:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.