::
Ай, вечыр добрый, гаспадару / Ніхай так будзіць! / песня, тэкст,аўдыё — в. Дворнае Сяло, Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, вечыр добрый, гаспадару / Ніхай так будзіць!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай, вечыр добрый, гаспадару,
*Ніхай так будзіць!* (рэфрэн)
Ай, гаспадару, слаўны пану,
А ці спіш-ляжыш, спачываіш?
А чы у ложу у часовай?
Ай у пярыні у пуховай,
Ай, і з жаною, з маладою,
І з дзеткамі з маленькамі,
А еслі ж спіш так Бог з табою,
Калі не спіш - устань рана,
Сядзь пад аконца й на ўсход сонца,
Пірад аконцам - сад зелёный,
Пчолкаў улей тымсажоный,
Ай, чыраз садзік рэчка бяжыць,
А над рэчкай цэрква стаіць,
Ай, на прэстолі сам Бог сядзіць,
Каля Бога служэк многа,
Ай, шахуюцца-рахуюцца,
Якому святцу ўперад стаці,
Ай, перша святца - Нова лятца,
Ай, а другое Трохкрулёва,
Святы Казімір дроўцы рубіць,
Святы Юрый - Божы ключнік,
Ай, сядзь на коня й варанова,
І вазьмі ключы залатые,
А едзь у поле у чыстое,
Атамкні зямлю й пусці расу,
Ай, выгоднаю на ўсю вясну,
А Святы Мікол - стары сявец,
Ай, сівалачкай ды шапачкі,
А едзіць, поля засіваець,
Ай, Бога ў помашч празаваець,
І каб ярынка урадзіла,
І піць і есць на год хваціла,
Святы Шоснік кола сточыць,
Світа Тройца - красух ладзіць,
Ай, а Дзівятнік наліваець,
Ай, а Дзісятка ў жыці пятка,
А свято Пятро ў жыці ядро,
Святы Іван стары каваль,
Сярпы зубіў і дзе згубіў,
Світа Ілья - Божа жнея,
Ў поля ішла - сярпок нашла,
А шахнёт-махнёт, снапок нажнёт,
А гдзе сноп вяжыць - ў копку ставіць,
Святы Іспас - пільны і час,
А жытцо божыць - стожкі ложыць,
Ай, а Прачыстай жытцо пашыць,
Ай, а другая ў помач стала,
Ай, жытцо пахаць паканчала,
Ай, а Пакроўчык паднімаець,
А святы Пакроў - саўсім дамоў,
Святы Дзімітрый сыноў жэніць,
Ай, піво даець, злётак дзеліць,
Ай, гаспадару, слаўны пану,
А ці … табе наша песня?
Ай, Велікодна й велічэбна,
Ай, хазяічка й не ляніся,
Ай, дары гасцей, не скупіся,
А мы госці ні частые,
Мы у гадочак ‘дзін разочак,
Ай, нашы дары нібальшые,
Ай, пачанальню капу яек,
А маім братцам па дзісятак,
Ай, гаспадару, бывай здароў,
Жыві багата, мей сто кароў,
Ай, ішчо болей, мей сто коней,
І белых авец поўны хлявец,
І этай песні ніхай канец.

Запісана ад Пальчэха Іосіфа Іванавіча (1914) – пачынальнік, Пальчэха Мяфодзія Антонавіча (1913), Арла Мікалая Аляксандравіча (1922).
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.07.2025 00:23:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.