::
Нех жа бэндзе / Хрыстос, Сын Божа Хрыстос! / песня, тэкст,аўдыё — в. Чарамхова, Шаркоўшчынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Нех жа бэндзе / Хрыстос, Сын Божа Хрыстос!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Нех жа бэндзе,
*Хрыстос, Сын Божа, Хрыстос!* (рэфрэн)
Пахвалёны,
Дом свянцоны,
Гаспадару,
Ці ёсць дома?
Ці спіш-ляжыш?
‘дпачываеш?
Ў тваім дамку,
Як у вянку,
Пчолкі ўюцца,
Мітаюцца,
Ў чысты чэцвер,
Чысціць-мыіць,
Вялікадня,
Дажыдаець,
Вялікадня,
Вялічэцца,
Праводніца,
Праважаець,
Радаўніца,
Сады садзіць,
Святы Юра,
Атамкні зямлю,
Пусці расу,
На ўсю вясну,
А Мікола,

Світа Тройца,
Наліваець,
Дзівятуха,
Краску ставіць,
Святы Іван
Стуку-груку,
Па мосціку,

… возіць,
Свято Пятро
.. вядро,
Світа Ілля,
Стара жнія,
..ідзець,
. …
… нажнець,
Святы Іспас,

З поля возіць,
Ў пуньку кладзець,
Святы Пакроў
Патаіцца
У Ізвіжкі,
Ці сабрала,
З поля далоў,
А я буду,
Пакраваці,
Ваду - лёдам,
Пчалу - мёдам,
Дзеўку - вянком,
Бабу - чапцом,
Гаспадару,
… табе,
Наша песня,
Валачобная,
Калі услых,
Просім дарыць,
Нашы дары,
Нівялікі,
Мне самому,
Капу яік,
А музыку,
Біз’языку,
Дзіўчатачкі,
Каб любілі,
Дзіўчатачкі,
Гаспадару,
Масці кладку,
Частуй гасцей,
Ступай часцей.

Хрыстос васкрэс!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.07.2025 15:38:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.