::
Ай, чырвон-чырвон мак у гародзі / Хрыстос васкрос, Сын Божый! / песня, тэкст,аўдыё — в. Мікалаева, Шумілінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, чырвон-чырвон мак у гародзі / Хрыстос васкрос, Сын Божый!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай, чырвон-чырвон, мак у гародзі,
*Хрыстос васкрос, Сын Божы!* (рэфрэн)
Ішчо чырваней Манечка ў мамкі,
Млода Манічка пер’е збірала,
Пер’е збірала - ў рукавок клала,
З рукуўка брала - вяночкі віла,
Вяночкі віла, на галоўку клала,
Як узняліся шуры да буры,
Манічкі вянок з галоўкі здулі,
Пакаціў вянок на сіня мора,
На сінім морэ тры рыбаловы,
Тры рыбаловы рыбу лавілі,
А ці відзілі, а ці бачылі?
Адзін гаворыць - я яго відал,
Другі гаворыць - у руках дзіржал,
Трэці гаворыць - на мора пускал,
А што ты нам даш ды за пірыйма?
Аднаму я дам шолкавы платок,
Другому я дам залато кальцо,
Трэціму я дам праваю руку,
І за той рукой і сама пайду.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.07.2025 20:57:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.