::
Ай, ідуць, брадуць ды валачоўнічкі / Хрыстос васкрэсін, Божа! / песня, тэкст,аўдыё — в. Такарэва, Полацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, ідуць, брадуць ды валачоўнічкі / Хрыстос васкрэсін, Божа!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ідуць-брадуць ды валачоўнічкі,
*Хрыстос васкрэс, Сін Божа!* (рэфрэн)
Яны йдуць-брадуць, к дому новаму,
К дому новаму ды ўсё й к багатаму,
А ці спіш-ляжыш, сам пан-хызяін,
А ні спіш-ляжыш, адчані вакно,
Адчані вакно, паглядзі на двор,
На тваім дварэ да ўся й праяванька,
Ўся праяванька праявілася,
Сама царкоўка да й станавілася,
А на тэй царкоўкі ўсё й прастол Божа,
А на тым прастолі сам Гасподзь сядзіць,
Сам Гасподзь сядзіць - кніжачку дзяржыць,
Кніжачку дзяржыць да ён святцы лічыць,
А каторая упярод ішло,
Святое Ражство да упярод ішло,
А за тым таго Святы новы год,
Святы новы год з новым навінам,
Свято Храшчэння ваду храсціла,
Святы Грамніцы да свечы свяцілі,
А за тым таго Благавешчання,
Благавешчання да й заворавала,
Вараным канём, залатым плугом,
А за тым таго да Святы Чысты чэцвер,
Святы Чысты чэцвір коміны чысціў,
Світа пяценка умувалася,
Світа суботанька прабіралася,
А суботанька да й Вілікодная,
Вілікодная да Богу ўгодная,
А за тым таго Святы Хрыстоў дзень,
Святы Хрыстоў дзень з чырвонам яйцом,
З чырвонам яйцом і з добрым слаўцом.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.07.2025 01:50:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.