::
Ой, у саду, ў саду зеляная рута / Хрыстос васкрэс, Сын Божы! / песня, тэкст,аўдыё — в. Нацкава, Мастоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, у саду, ў саду зеляная рута / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, у саду, ў саду зелёная рута,
*Хрыстос васкрэс, Сын Божы!* (рэфрэн)
На гэтую руту наляцелі птушкі,
Крыльямі махнулі - руту абтрухнулі,
Вышла, выбегла красная паненка,
Хвартух разаслала - руту пазбірала,
Да й гэтую руту панясла да злотнічка,
Ой, ты злотнік, ты работнічак,
Здзелай да здзелай тры надобачка,
Першы надобак - залатой кубак,
Другі надобак - руцьвены вяночак,
Трэцт надобак - залатой персцянь,
Першы надобак - на венчаннечка,
Руцьвены вяночак на вянчаннечка,
Залатой персцянь - для мянянячка,
Да папрось матулі, да папрось татулі,
Вазьмі ключы ад новай шкатулкі,
Вазьмі срэбра да ні важачы,
Вазьмі злоты да ні лічачы,
А мы гэто срэбро самі пераважым,
А мы тое злота самі пералічым,
Маладу паненку самі узвялічым,
Каб вяліка росла, скора замуж пошла.
За такого пана, што суды судзіць,
Што суды судзіць, перасуджвая.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.07.2025 23:55:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.