::
Борам, борам, баравінкаю / Хрыстос васкрэс, Сын Божы! / песня, тэкст,аўдыё — Путчына, Дзяржынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Борам, борам, баравінкаю / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Борам-борам, баравінкаю,
*Хрыстос васкрэс, Сын Божы!* (рэфрэн)
Першым дзяньком, з вечарынкаю, //
А куды мы пойдзем, валачэльнічкі, //
Пойдзям, пойдзям мы дарожкаю,
Пойдзям, пойдзям мы шырэнькаю,
Мы дарожкаю, мы шырэнькаю, //
Траўкай-мураўкай зеляненькаю, //
Дзе мы ні хадзілі, дзе мы ні бывалі, //
Мы такога пана нігдзе ні відалі,//
Калі пан багаты, прыгласіу хату, //
Кладзі кладку кляновую, //
Прыгласі у хатку сваю новаю, //
Гарнец гарэлкі, сыр бяленькі, //
Сыр на тарэлку, закусіць гарэлку, //
Капу яяк то ня будзе мала,//
Пяць дзісяткаў можна пашукаці, //
Надарыці валачэльнічкаў, //
Валачэльнічкі нідакучнічкі, //
Яны доўга вам ні дакучаюць, //
У год адзін раз усяго бываюць. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.07.2025 13:01:42

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.