::
Пані-гаспадару, Вэсол дачакаўшы / Хрыстос васкрэс, Сын Божы! / песня, тэкст,аўдыё — аг. Шашкі, Стаўбцоўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пані-гаспадару, Вэсол дачакаўшы / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Пані-гаспадару, вэсол дачакаўшы, //
*Хрыстос васкрэс, Сын Божы!* (Рэфрэн)
Расказаў нам дзісяй Хрыстос змартвыхстаўшы, //
Лугам-лугам, лугавінкаю, //
Святым дзяньком, вечарынкаю, //
Сабіраліся слаўныя малойцы, //
Дзе ж мы пойдзем, слаўныя малойцы? //
Пойдзям жа мы к слаўнаму пану, //
К слаўнаму пану, пану-гаспадару, //
Славян, славян, слаўны паня, //
А чым жа пан да так уславіўся? //
Панскі домік мудра паставёны, //
Вінаградам кругом асаджоны, //
Пасярод двара да стаіць вярба, //
На той вярбе да стаіць крэсла, //
На тым крэслі ды Іван ляжыць, //
На тым дывані сам Бог сядзіць, //
Сам Бог сядзіць - святкі лічыць, //
Ні далічыўся аднаго святка, //
Да якога святка - святога Юр’я, //
Святая Мікола, сядлай коня, //
Сядлай каня, да яжджай у поля, //
Яжджай у поля, па Юр’я святога, //
Мікола на коня, Юр’я на падвор’я, //
Святы Юрай, дзе ж ты бываў? //
Што ўрасіўся, што ўкаласіўся, //
Па мяжам хадзіў, да жыта радзіў, //
А дзе горачка - жыта копачка. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.07.2025 12:43:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.