::
Я ж мыладзенька ў грыбкі пашла / Лужком, лужком, біражком! / песня, тэкст,аўдыё — в. Будзішча, Чашніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Я ж мыладзенька ў грыбкі пашла / Лужком, лужком, біражком!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Я ж, маладзенька, ў грыбкі пашла,
Лужком, лужком, біражком.*(рэфрэн)
Ў грыбкі пашла, грыбок нашла,
Яшчо дальшы другі нашла,
Яшчо дальшы я й у пір зайшла,
Я ў пір зыйшла, загулялася,
На свой дамок забувалася,
Пятух папеў - я й ня думала,
Другі прапеў - я падумала,
Зара ўзайшла - я дамоў пайшла,
Дамой іду, мне вароцікі расчыняюцца,
У печы агонь расшыбаіцца,
А мой мілы прасапаіцца,
І дзе ж ты, міла, ночку была?
Ці ж ты, мілы, адурачаўся,
Ка мне ночку не ‘барачаўся,
Я ж лі цябе ночку спала.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.