::
Ай, у полі на сухадолі / Вісна-красна, зялёна! / песня, тэкст,аўдыё — в. Забор’е, Чашніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, у полі на сухадолі / Вісна-красна, зялёна!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай, у полі на сухадолі,
Вісна красна, зялёна, * (рэфрэн)
Пасціла дзеўка сімярых коні,
Пасціла йіна ды заснула,
Прачнулася - коні німа,
Пашла ж йіна ды шукаючы,
Шукаючы, пы(а)таючы,
Сустрэлы йіна трох малойцоў,
Вы, малойцы, братцы мае,
Ці ня відзілі коні мае,
Адзін кажыць - я ж ня відзіў,
Другі кажаць - я ж ні бачаў,
Трэці кажаць - я і сам там быў,
Я й сам там быў - коні відзіў,
Загадаю, дзеўка, сем загадак,
Калі ‘дгадаеш - коні скажам,
Коні скажам, дарогу пакажам,
А што бяжыць біз павада?
Зялёны сад вішнёвы, * (Далей змена рэфрэну)
А што расцець біз карэння?
А што ж гаріць біз поламя?
А што цвіціць - ніхто ня відзіць?
А што чорна ні чарнёна?
А што ж бела ні бялёна?
А што сіня ні сінёна?
Бадай дзеўка ды ні бацькава,
Ды ні бацькава, ды ні маткіна,
Гэтых загадак не ‘дгадаці,
Ні ‘дгадаці, ні сказаці,
Бяжыць вада біз павада,
Расцець камінь біз караня,
Зара гарыць - ніхто ня відзіць,
Папараць цвіціць - ніхто ня відзіць,
Чорын воран ні чарнёны,
Белы лябедзь ні бялёны,
Сіня мора ні сінёна,
Цяпер, дзеўка, коні скажам,
Твае коні ў чыстам полі,
Ядуць траву і п’юць ваду,
Ядуць траву (?),
П’юць вадзіцу крынічнаю.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.07.2025 14:34:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.