::
Валачобнічкі валачылісі / Хрыстос васкрэс на ўвесь свет! / песня, тэкст,аўдыё — в. Хаўчы, Чашніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Валачобнічкі валачылісі / Хрыстос васкрэс на ўвесь свет!
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Валачобнічкі валачылісі,
*Хрыстос уваскрэс на ўвесь свет!* (рэфрэн)
Валачылісі, памачылісі,
Зайшлі к бабцы, пасушылісі,
Была ў бабкі курка-рабушка,
Нанісла яец поўны карабец,
Дала бабка ўсем па яечку,
Дала бабка і па другім,
А [імя] не выпала,
А ўсе пайшлі падзякаўшы,
А ён пашоў заплакаўшы,
Заплакаўшы, ні падзякаўшы,
Вынісла бабка рэшата бобу,
А ні нада мне рэшата бобу,
Вынісла бабка курку-рабушку,
А ні нада мне курка-рабушка,
Вывіла бабка каня варанога,
А ні нада мне конь вараненькі,
Каня варанога, сідла залатога,
А ні нада мне конь вараненькі,
Конь вараненькі, сядло залатоя,
Вывіла бабка красну паненку,
Красну паненку, маладую дзеўку,
Ён ету дзеўку к сабе узяў,
К сабе узяў - дзякуй сказаў.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.07.2025 14:44:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.