::
Ў цёмнам лесе дарожка песчана / песня, тэкст,ноты — аг. Вялікі Бор, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ў цёмнам лесе дарожка песчана
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ў цёмнам лесе дарожка песчана, эй,
Па дарожцы вазы цежалыя.
2. Па дарожцы вазы цежалыя, эй,
За вазамі салдаты ўбраныя. *
3. Вышла маці сыночка ўзнаваці, эй,
Яна яго ды з плечак ўвазнала.
4. Яна яго ды з плечак ўвазнала, эй,
Яна яго дадоманьку звала.
5. — Хадзем, сынку, са мною дадомку, эй,
Няхай змое сястрыца галоўку
6. Няхай змое сястрыца галоўку, эй,
Хай пасцеліць мягкую пасцельку.
7. - Няхай змое сабе, ой да не мне, ой,
А мне змое дробен дождж на вайне.
8. А мне змое дробен дождж на вайне, ой,
А пасушыць яснае сонейка.
9. А пасушыць яснае сонейка, ой,
А расчэша гострая шабелька.
10. А на фронце там крутыя горы, ой,
Там мне, мамка, падушак даволі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.