::
Із-пуд лесу, із-пуд цёмненького / песня, тэкст,ноты — в. Краснае Возера, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Із-пуд лесу, із-пуд цёмненького
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Із-пуд лесу, із-пуд цёмненького,
З-пуд бярэзнічку зелёненького.
2. Ой, там ішоў усё салдацкі набор,
Поперэду камандзір молодой.
3. Посярэдзіне жаны-некруты йдуць,
А позаду отца й маменьку вядуць.
4. Яны ідуць нарыдаючыса,
Ахвіцэры насміхаючыса.
5. Прыехалі салдацікаў выбіраць,
Каторага із трох браццяў узяць?
6. Самы старшы выкупляецца,
Сярэдольшы адмоўляецца.
7. Сярэдольшы адмоўляецца,
Самы меншы сабіраецца.
8. - Большы братка будзе сына жаніць,
А я буду камандзіру служыць.
9. Сярэдольшы будзе дочку аддаваць,
А я буду на марозіку стаяць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.05.2025 16:50:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.