::
Запрэгу я волы крутарогі / песня, тэкст,ноты — в. Новыя Мілевічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Запрэгу я волы крутарогі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Бяседная, хрэсьбінна-радзінная”

Поўны тэкст
1. Запрэгу я волы крутарогі, (2)
Да й поеду ораць край дорогі *. (2)
2. Да ўзору я поле шырокое, (2)
Да пасею хмелю зелёнага. (2)
3. Да навару піва я хмельнага, (2)
Соберу я госці далёкіе. (2)
4. По богату сестру воза пошлю, (2)
Беднай ўдаве-сестрэ словам накажу. (2)
5. Як богата сестра возком едзе, (2)
Бедна ўдава-сестра пешком ідзе. (2)
6. Багатая сестра за столамі, (2)
Бедна ўдава-сестра за дзверамі. (2)
7. Ішоў яе братко до коморы, (2)
— Оступіса, сестра, із дорогі. (2)
8. — Ці я ў цебе, братко, не родзіна, (2)
Што я ў цебе стою за дзверыма. (2)
9. Каб жа ты, сестрыца, ў жупане, (2)
То б сядзела, сестра, разам з намі. (2)
10. А то ты, сестрыца, у свіціні, (2)
Ды задала стыду ўсёй родзіне. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2025 09:19:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.