::
Ой, віцёр віе, хмара хмарыцця / песня, тэкст,ноты — в. Олтуш, Маларыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, віцёр віе, хмара хмарыцця
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Кірмашовая, бяседная”

Поўны тэкст
1. Ой, віцёр віе, хмара хмарыцця.
Дрыбны дождж ідэ,
Ой, собралася бідна басота
Та й горылку п'е.* (2)
2. Пілы горылку, яшчэ налійку,
Сталы віно піць.
Ой, хто з нас, братцы, будэ смяяцця,
Того будэм біць. (2)
3. Ой, прышоў дзядзько, дзядзько богаты,
Насміхаецця:
— Ой за што, за што бідна басота
Напіваецця. (2)
4. -Ой, ты дзядзьку, дзядзьку богаты,
Ты не смейся з нас.
Ой, возьмі, дзядзьку, дзядзьку богаты,
Та й выпі до нас. (2)
5. - Ой, вы хлопцы, слаўны молодцы,
Я не буду браць.
Ой, бо я маю сто рублей грошы,
Не хочу меняць. (2)
6. Тады як крыкнуў старшы атаман
На своіх рэбят:
— Ох, выводзіце уражжу годылу
Та й на біты шлях! (2)
7. Одзін за руку, другі за другу,
Трэці й шэю бʼе:
Ох, не ходзі ты, ўражжа годыла,
Дзе басота п'е. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.