::
Шыла дзеўка й ушывала / песня, тэкст,ноты — в. Велямічы, Столінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Шыла дзеўка й ушывала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Шыла дзеўка й ушывала,
Шчэ й расказывала, да
— Ох, не буць мне за тым панам
За палкоўнічком.
2. Ой, не буць мне за тым панам,
За палкоўнічком, да
Ой, буць жэ мне за злодзеем,
За разбойнічком. *
3. Й у нядзельку пораненьку
Ўсе разбойнічкі пілі,
Ў панядзелак победаўшы,
Ўсе конікі сядлалі.
4. Ў панядзелак победаўшы,
Ўсе конікі сядлалі,
Хто по двое, хто по трое,
Хто по чэцверо.
5. Хто по двое, хто по трое,
Хто по чэцверо,
А мой мілы чарнабрывы
Разам дзесяцеро.
6. На дзесятом вараненьком
Сам разбойнічак сядзіць,
Сам разбойнічак сядзіць,
Набок шапачку дзяржыць.
7. Пуд'езджае пуд варота:
— Здраствуй, мілая моя,
Здраствуй, мілая моя,
Ці познала ты меня.
8. Хоць познала, не познала,
Адчыняй ка варата,
Бяры плацце шаўковае
Ды й на рэчаньку нясі.
9. Бяры плацце шаўковае
Ды й на рэчаньку нясі,
Ды й на рэчаньку нясі,
Не разгортай, не смотры.
10. А я ж яго не слухала,
Поразгортавала -
Свайго брата родненького
Рубашэчку познала.
11. Свайго родненького брата
Рубашэчку познала,
Свайго я й да міленького
Разбойнічком назвала:
12. - Ох, ты мілы, ты разбойнік,
За што браціка ўбіу.
— Ох, я яго не ўбіў жа,
Да словамі ўсе прасіў.
13. Ох, я яго не ўбіў жа,
Да словамі ўсё прасіў,
Да словамі ўсе прасіу,
Каб з дарожкі саступіў.
14. Я словамі ўсе прасіў, да
Каб з дарожкі саступіў,
А ён мяне не паслухаў
Ды й поперэду пайшой.
15. Я б нікому не прасціў
Я усякага б забіў
Хто мне поле перарэзаў,
І дарогу адсякаў.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.05.2025 14:09:15

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.