::
Во городзі крапівочка жарлівая / песня, тэкст,ноты — в. Новыя Залюцічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Во городзі крапівочка жарлівая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Зімой у Піліпаўку”

Поўны тэкст
1. Во городзі крапівочка жарлівая,
А ў мяне свякроў ліха, сварлівая.
2. Сварлівая...
Сварыла яна невехночку як дзень, так ноч.
Як дзень, так ноч...
Ідзі, моя да невехночка, от мяне ўпроч.
3. От мяне ўпроч...
Не становіса ў лузе каліною.
Каліною...
Стань собе ў чыстом полі рабіною.
4. Ехацімо твой міленькой з Украіны
Да загледзіць рабіночку за тры мілі.
5. За тры мілі...
Да пашоў роднай матухні хваліціса.
Хваліціса...
Хадзі, хадзі, родна маточка, подзівіціса.
6. Подзівіціса...
Да што ж гэта ў чыстым полі за рабіна.
Ох, рабіна...
Да што відаць да што чуваць за тры мілі.
7. 一Ох, бяры ж, сынку мой, сокерэньку,
Порубай, сынку мой, рабіночку.
8. Рабіночку...
Як первы раз секнуў — трэскі ж лецяць.
9. Трэскі лецяць...
А другі раз секнуў — цело ж бело.
10. Цело ж бело...
А трэцці раз секнуў — слёзкі пашлі.
Чацвёрты раз секнуў - кроў капнула.
11. Кроў капнула...
А пяты раз секнуў — прамовіла:
12. — За што, за што, мой міленькой, так караеш,
Ці ты свою міленькую не пазнаеш.
13. Не пазнаеш...
Ці ты своей роднай матухны да слухаеш.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.05.2025 11:41:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.