::
Пра Лазара / песня, тэкст,ноты — в. Расохі, Пружанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пра Лазара
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Колісь старцы спявалі”

Поўны тэкст
1. Ай, бываў жэ чоловек ў роскошы бываў, 
ў харошом плацці ўсё паходзіваў. (2)
2. На нішнія братцы жэртвы не даваў
І духоўных ойцаў ў свой дом не прымаў. (2)
3. І Лазара братца за брата не маў, 
""Достойного правэдного"" тожэ не слыхаў. (2)
4. - Ах, мой Ільян, ах, мой брацец, ох ты багацу,
Ай, дай жэ ж мне хлеба, солі, то я заплацу. (2)
5. Хоч не я заплацу, то бог із неба,
Чаго, чаго твоёй душэ большэ потрэба! (2)
6. -Ой, ты не мой брат да, да ты есць і псоў,
Тэбэ з двора прожэну, псамі наскую. (2)
7. Як вылежаў Лазар сорак дзве ночы,
Як не знаў жэ Лазар ні дня, ні ночы. (2)
8. Як затхнуў жэ Лазар да бога злёгка:
— Ой, божэ мой, божэ, прымі мою душу,
ўже ж моя душэчка настрадаласа —
І холаду і голаду нацярпеласа. *
9. Як услышаў господзь верну молітву
І послаў по яго душу ды два ангёлы: (2)
10. - Ляціце, два ангёлы, поціхосеньку,
Выметэ з яго то душу полёгосеньку.
11. І лынулі ангёлы поціхосеньку,
І вынялі з яго душу полёгосеньку.
12. Ўзялі яго душу 'дразу высоко,
Положылі яго душу ў божам раю. (2)
13. Ах ты, Лазар, ах ты брацец, ты будеш святы,
А твой Ільян-багатыр будзе прокляты. (2)
14. Як сталі Ільяна чэрві точыці,
Тады стаў жэ Ільян бога просіці.
— Ах божэ мой, божэ, прымі мою душу,
ўжэ моя душэчка наслаждаласа
ў харошых плаццях нахадзіласа,
І срэбра і злота насчыталаса.
15. Як услышаў господзь няверну молітву
І послаў по яго душу, ох, і два чарты: (2)
16. — Ай, ляціце, чэрці, грукам і стукам,
Выметэ з яго то душу жалезным круком,
Жалезным круком жэ і левым баком.
17. Паляцелі чэрці грукам і стукам,
ўзялі яго душу жалезным круком,
Ох, жалезным круком, левым жэ баком.
18. Ўзялі яго душу 'дразу высоко,
ўкінулі ў пэкло на дно глыбоко. (2)
19. Як прыплыў жэ Ільян до брата свойго:
- Ах ты, Лазар, ах ты, брацец, ах ты, брацец мой,
Ой, дай жэ ж мне надхалоды хоць на язык мой.
20. — Ах, ты, Ільян, ах мой брацец, ах ты багацу,
То ты маеш срэбро-злото, то я заплацу. (2)
21. Ах ты, Лазар, ах ты брацец, ах ты брацец мой,
Каб я гэта гора знаў, на нішні б раздаў. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.06.2025 13:02:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.