::
Ізойшла зара вечэровая / песня, тэкст,ноты — в. Парэчча, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ізойшла зара вечэровая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“У пост перад Пасхай”

Поўны тэкст
1. Ізойшла зара вэчэровая,
Над Пецаевом стала,
Ой, вуйшло войско, войско турэцкэ,
Як тэмненькая хма[pa].*
2. Хоцелі туркі да й недоверкі
Божжу мацер звоеваты,
Пулі ўвярталі, на мостыр стрэлялі,
Хоцелі разрушыт[ы].
3. Пулі ўвярталі, на мостыр стрэлялі,
Хоцелі разрушыты,
А тыя пулі назад ворочаліс
І самі іх убівал[i].
4. Божжая мацер на красту стала,
Усім чудо расказала,
Позналі туркі да й недоверкі,
Што то есць божжа мац[ер].
5. Ох, і закляліс да й запрысягліс
- Не будэм воеваты,
Оно ж будэмо до Пецаево
Кожон годом дават[ы].
6. Ссукалі свечу з ярого воску,
Сем пар волой закладалі,
На тую гору на Пецаеўску
На мостыр дастаўлял[і].
7. Як прыснілоса старшаму монашку
Той свечы не політы,
Оно ж вывесты ў чыстое поле,
Топором разрубіт[ы].
8. Вывесці свечу ў чыстое поле,
Топором разрубіты,
Бо ў тэй свечы пулі-патроны
Монастыр разрушыт[ы].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.05.2025 21:24:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.