::
Осень наша доўгая / песня, тэкст,ноты — в. Велямічы, Столінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Осень наша доўгая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Осень наша доўгая, (2)
А ночэнька цёмная.
2. З кім я буду начаваць, (2)
Да й вячэрачку вячэраць.
3. Ой, я сяду край стала, (2)
Павячэраю сама.
4. Пайду ў поле гудучы, (2)
Сваю долю шукаці.
5. Кругом поля обыйшла, (2)
Міленького не найшла.
6. Нашла ў поле доліну, (2)
Міленького могілу.
7. Устань, мілы, не ляжы, (2)
Шлях-дорожку укажы.
8. - З кім ты, міла, сюды йшла, (2)
Што ты мяне тут знайшла.
9. Ой, ці з ветрам, ці з дажджом, (2)
Ой, ці з жалосным плачом.
10. — Я ні з ветрам, ні з дажджом, (2)
Толькі з жалосным плачом.



Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.05.2025 21:28:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.