::
За лугамы, долыною / песня, тэкст,ноты — в. Клятная, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
За лугамы, долыною
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“У бяседзе і абы-калі”

Поўны тэкст
1. За лугамы, долыною (2)
Росло жыто стаціво[ю] .
2. Там дзеўчына жыто жала, (2)
Ў правой ручцы сэрп дэржа[ла]. *
3. Ў правой ручцы сэрп дэржала, (2)
А левою жмэню бра[ла].
4. - Ты, козачэ-бервіночку, (2)
Бяры мяне дзеўчыноч[ку].
5. - Як я маю цебе браты, (2)
Есць у цебе брат прокля[ты].
6. Отраў, дзеўка, брата свого, (2)
Будэш маты міленько[го].
7. Ой, у лузі калінонька, (2)
Під каліной гадзінонь[ка].
8. Падстаў, дзеўка, калевочку (2)
Під гадэву голэвоч[ку].
9. Да й натэчэ з гада яда, (2)
Да й отраві свого бра[та].
10. Яшчэ братко у дорозе, (2)
Сэстра з півом на поро[зе].
11. — Ой, на, братко, гэтэ піво, (2)
Гэтэ піво і я пі[ла].
12. Гэтэ піво і я піла, (2)
Да й для братка схороні[ла].
13. Братко піва як напіўса, (2)
Із коніка похіліў[са].
14. Нэма брата ні козака, (2)
Пошла дзеўка за жэбра[ка].
15. Жэбрак ходзіць, хлеба просіць, (2)
За ім дзеўка торбу но[сіць].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.05.2025 05:18:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.