::
Ой, ляцелі жураўлі / песня, тэкст,ноты — в. Краснае Возера, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, ляцелі жураўлі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«Приурочивается к прополке»

Поўны тэкст
1. Ой, ляцелі жураўлі,
Селі, ўпалі на раллі.
2. Пра раллю...
І гавораць пра раллю,
Да каторая ралля лепш.
3. Ці друга...
Ой, ці перва, ці друга,
Ой, ці рання, ці позна. *
4. Пшаніца...
Ой, на ранняй пшаніца,
А на позняй мятліца.
5. Удаўцы...
Сабраліса удаўцы
Да й гавораць пра жанкі.
6. Пра жанкі...
Да й гавораць пра жанкі,
Да каторая жонка лепш.
7. Ці друга...
Ой, ці перша, ці друга,
А з перваю дзеткі маў
8. Дзеткі маў...
А з перваю дзеткі маў,
А з другою разагнаў.
9. Дадому...
Йдзіце, дзеткі, дадому,
Трудна жыці аднаму.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.05.2025 07:04:33

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.