::
Ой, сыну мой, сыну / песня, тэкст,ноты — аг. Спорава, Бярозаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, сыну мой, сыну
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ой, сыну мой, сыну,
Які ты ўродлывой,
Які ты ўродлывой,
Чым ты нешчаслыв[ой].
2. А ў нэдзелю рано,
А ўсе звоны звоняць,
Мого Яночэнька
По юлоньках гон[яць].
3. Вэдуць его, вэдуць
Местом вулыцэю,
Завезалы яму рукі
Назад сэрэцэ[ю]. *
4. Вецер повевае,
Сэрэца ўзыхае,
Мойму Яночэньку
Ручэнькі сцега[е].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.05.2025 09:54:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.