::
А ў нядзельку поранесеньку / песня, тэкст,ноты — в. Новыя Залюцічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў нядзельку поранесеньку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Палявавая”

Поўны тэкст
1. А ў нядзельку поранесеньку,
Яшчэ сонцэ не зыходзіло.
2. Яшчэ сонцэ не зыходзіло,
Нешто ко мне да прыходзіло.
3. Прыходзіла ж моя мамонька,
Прыходзіла ж моя родная.*
4. Ена ў мяне не обедала,
Прышла ж мяне і одведала.
5. Ена ў мяне не полудновала,
Только ж мяне прыголубовала.
6. Ена ў мяне не вячэрала,
Только ж мяне развеселевала.
7. Ой, проведу ж свою мамоньку,
Ой, проведу ж свою родную.
8. За воронку за кроценькую,
За рэчэньку ж да за быстрэнькую.
9. Сама стану под ялінкою,
Под елкою под нізенькою,
10. Под елкою под нізенькою,
З дзеціною із маленькою.
11. А елочка ўся шатаецца,
А мамонька окідаецца.
12. А мамонька окідаецца,
Ўсе ж на мяне прызіраецца.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.05.2025 11:15:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.