::
У нядзелю рано сіне морэ йграло / песня, тэкст,ноты — в. Велямічы, Столінскі раён
Загаловак / інцыпіт
У нядзелю рано сіне морэ йграло
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. У нядзелю рано
Сіне морэ грало.
Оддавала ж маці дочку
На чужу сторон[ку].

2. На чужу сторонку,
У чужые людзі.
— Ой, хто цябе ж, моя доньку,
Навучаці ж буд[зе]. *

3. — Ой, навучаць, мамко,
Да й чужые людзі,
Як у моёй головоньцы
Добры розум буд [зе].

4. Одные ж вучыці,
Другіе судзіці.
Мне з тобою ж, моя мамко,
Довеку не жы[ці].

5. Довеку не жыці,
3 родом не відацца.
-Колі ж цябе, моя доньку,
У госці дожыдац[ца]?

6. - Дожыдайса ж, мамко,
Тады мяне ў госці,
Як порасце травіченька,
Траўка ж на помос[це].

7. Росла, росла, трайка
Да й похіліласа.
Ждала, ждала маці дочку
Да й зажурыла[са].

8. Сарву з розы кветку
Да й кіну ж на воду.
- Плыві, плыві з розы кветка
Да й до мого ро[ду].

9. Плыла, плыла ж кветка,
Стала, потопаці.
Ішла маці воду браці,
Стала познава[ці].

10. — Як то з розы кветка,
То плыві з водою,
Як то ж моя родна дзіця,
То ходзі ж зо мно[ю].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.04.2025 05:53:33

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.