::
Попутаймоса ў Маруські / песня, тэкст,ноты — в. Ліпляны, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Попутаймоса ў Маруські
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Як пачынаюць каравай рашчыняць"

Поўны тэкст
1. Попутаймоса й Маруські,
Да ў Маруськіной мамочкі,
Да ці позволіць, да ці повеліць
Да песеньку спева[ці].

2. — Я Маруську гадавала,
Госпада бога прохала,
А штоб мое да суседочкі
Да песенькі спева[лі].





1. Ідзе месячык да зоркі,
Ідзе Іванко да дзеўкі.
Да путаецца ў своей матухны,
Што дзеўцы казац[і].

2. Не кажы, сынку, нічого,
Есць сванечкі для того,
Ох, адкажуць, адгаворуць
За цябе, молодог[о].




1. Дзесці й цябе, Ганнухна,
Да каменное сэрдзечко:
Да вечор сядзіш да й не заплачаш,
Сваей мамкі да не разжал[іш].

2. — Ой, як жа мне плакаці,
Да сваё лічэнько сціраці,
Да маё ж лічко, як яблочко,
А сама, як калін(а].




1. Я по ельнічку хадзіла,
Свае ножанькі таміла,
Сем пар чобот істаптала,
Пакуль ёлку спадабал[а].



1. Да чыя ж гэта родзіма
Коло рэченькі блудзіла,
Да ходзіць-блудзіць коло рэченькі
Перавознічка прос[іць].
2. — Колі б у мяне човен, воз,
Я б родзіноньку перавёз,
Каб не ходзіла, каб не блудзіла
Да Маруські родзім[а].




1. Дам свёкарку подарок
да й тоненькі серпанок.
— Да ўкажы ж мне ту дороженьку,
Куды по водзіцу ходз[яць].
2. - Я подарочка не возьму
І дороженькі не ўкажу,
Ты сама ўзнаеш, молодзенькая,
Куды по водзіцу ходз[яць].
3. Дам зовухне подарок
Да й тоненькі серпанок.
— Да ўкажы ж мне ту дорожэньку,
Куды по водзіцу ходз[яць].
4. — Я подарочка не возьму
І дороженькі не укажу,
Ты сама ўзнаеш, моя сястрыца,
Куды по водзіцу ходз[яць].
5. Дам Іваньку подарок
Да й тоненькі серпанок,
- Да ўкажы ж мне ту дорожачку,
Куды по водзіцу ходз[яць].
6. — Я ж подарочка не возьму
І дороженькі не ўкажу.
Возьмеш ты вядзёрко, а я другэ.
Пойдзем разом по водзіц[у].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2025 15:53:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.