::
Галечка ў свашкі да пытаецца / песня, тэкст,ноты — в. Язвіны, Драгічынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Галечка ў свашкі да пытаецца
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Як маладая з дому ўбіраецца"

Поўны тэкст
1. Галечка у свашкі да пытаецца,
Малада у свашкі да пытаец[ца].
2. - Свашка-спевашка, кудою паедзем,
Свашка-спевашка, кудою паедз[ем]?
3. - Паедзем, Галечка, лесам высокім,
Паедзем, малада, лесам высок[ім].
4. Лесом высокім, бором шырокім,
Лесом высокім, бором шырок[ім].
5. Як будзем ехаці, будзе лес шумеці,
Як будзем ехаці, будзе лес шумец[і]
6. Будзе лес шумеці, будзе бор звінеці,
Будзе лес шумеці, буде бор звінец[і],
7. Будуць нам людзі завідоваці,
Будуць нам людзі завідовац[і]


1. Пашла Галечка ў Дунай па воду,
Пашла малада ў Дунай па вод[у].
2. Спусціла вядзёрка на чысту воду,
Спусціла вядзёрка на чысту вод[у].
3. А сама пашла у сад па руту,
А сама пашла у сад па рут[у],
4. — Рутанька мая, дробна зялёна,
Рутанька мая, дробна зялён[а].
5. Больш жа мне з цябе вянкі не віці,
Больш жа мне з цябе вянкі не віц[і].
6. Вянкі не віці, іх не насіці,
Вянкі не віці, іх не насіц[І]
7. Больш жа мне ў свайго бацькі не буці,
Больш жа мне ў свайго бацькі не буц[і]
8. Адну ночаньку паначаваці,
Адну цёмную паначавац[і]
9. Адну вячэру павячэраці,
Адну смачную павячэрац[і].



1. Ой, ясна зорка на страху упала,
Ой ясна зорка на страху упал[а]
2. Малада Насцечка на двор наехала,
Малада Насцечка на двор наехал[а]
3. На двор наехала да й запытала,
На двор наехала, да й запытал[а]:
4. - Ці будзе зіма, як цепла лецейко,
Ці буде зіма, як цепла лецей[ко]?
5. Ці будзе свякруха, як родна матухна,
Ці будзе свякруха, як родна матух[на]?
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2025 05:00:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.