::
Котыўса вэночак па полю / песня, тэкст,ноты — в. Корсунь, Драгічынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Котыўса вэночак па полю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Котыўса вэночак по полю, (2)
Просыўса ў паныча ў стадолю. (2)
2. -Ой, пусці, панычэ, ў стадолю, (2)
Ўжэ я находыўса па полю. (2)
3. Ўжэ буйного ветра начуўса, (2)
Ўжэ дрыбного дожджа напыўса. (2)

—-

1. Ой, выйдзі, панычэ, з покою, (2)
То мы поговорым з тобою. (2)
2. Не стыд було пану найматы, (2)
Тэпэр не соромся й даваты. (2)

——-


1. Ой, жала я жыта на бору,(2)
Подала голосок да дому, (2)
2. А хто ў мэнэ дома домуе, (2)
А хто мой голосок зачуе. (2)
3. Мацінка удома домуе, (2)
Яна мой голосок зачуе. (2)
4. Яна мне вэчэру зготуе, (2)
Яна мне посцельку посцеле. (2)
5. Смачную вэчэру - галушкі, (2)
Белую посцельку - подушкі. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.03.2025 17:03:15

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.