::
Ой, пойду я дорогою / песня, тэкст,ноты — аг. Спорава, Бярозаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, пойду я дорогою
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ой, пойду я дорогою, (2)
Пушчу голос дубровою. (2)
2. Няхай моя маты чуе, (2)
Мне вячэроньку готуе. (2)
3. Шчуку-рыбоньку ў пэрцы, (2)
А белой сыр на талерцы. (2)
4. А пырожонькі ў маслі, (2)
Бо мы жэнчыкі красны. (2)
5. Мы жэнчыкі молодые, (2)
Ў нас сэрпыкі золотые. (2)

———-

1. Зазвінела пчолонька, (2)
По бору лятаючы. (2)
2. Заплакала удовонька, (2)
Полудзень готуючы. (2)
3. -Ой, горкі мой полудзень, (2)
Не солодка вэчэра. (2)
4. Без міленького мого, (2)
Без росказонькоў яго. (2)

———

1. Чорна хмара наступае, (2)
Дробны дожджык накрапае, (2)
2. -Ой ты, хмара, хмаронька, (2)
Абыйдзі дзіця мае. (2)
3. Ох, абыдзі дзіця мае (2)
На чужой старононьцы. (2)
4. На чужой старононьцы (2)
У чужого батэнька. (2)
5. У чужого батэнька, (2)
У лютого свёкратка. (2)

———-
1. Ужэ час, пора додомоньку, (2)
Упала роса на пожэньку. (2)
2. Упала роса й холодная, (2)
И а другая мэдовая. (2)
3. Холоднею умытыса, (2)
Мэдовоей напытыса. (2)
4. Халодная — свёкоркова, (2)
М эд о в о я — б ат э н ь ко в а. (2)
5. У мяне ж дома нікогонька, (2)
Адзін стары свёкорка. (2)
6. У вороточках спаткае, (2)
А серпіка з ручок бярэ, (2)
А відэрко ў рукі дае. (2)
7 — Йдзі, нявеста, по водзіцу (2)
По холодну по крыніцу. (2)

————-

1. Покотыўса веночок (2)
Да й до пана на ганочок. (2)
2. — Выйдзі, пане, із покою, (2)
Возьмі венка із коколю. (2)
3. Не з пшэныцы, не з мятлыцы, (2)
Да з яркае куковыцы. (2).
4. Выйдзі, пане, на ганочок, (2)
Прымі собе уже й веночок. (2)
5. Тобе, пане, дожыночкі, (2)
А нам гарнец горэлочкі. (2)
6. Ой, літо мое, літо, (2)
Не пожала свое жыто. (2)
7. Ой, каб жа мне другэ літо, (2)
То пожала б свое жыто. (2)-
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2025 06:42:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.