::
Закотыса, сонэйко / песня, тэкст,ноты — в. Парэчча, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Закотыса, сонэйко
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Закотыса, сонэйко, (2)
Да й за бор, за долыну.
2. Да й за бор, за долыну, (2)
За чырвону колыну.
3. Да й за чырвону колынку, (2)
Ой, да постой хоць з годынку.
4. Да постой хоць з годыну, (2)
То я ж тут опочыну.


1. Не ляжы, ветро, й мяжы (2)
Да устань помаленьку.
2. Да й устань помаленьку, (2)
Да повей поціхеньку.
3. Да повей поціхеньку, (2)
Да розвей мою тугу.
4. Да розвей мой тугу, (2)
По зелёному лугу.
5. Ох, коб я не тужыла, (2)
Да й по верному другу.



1. Як пойду я да й бором, (2)
Да й говорачы з богом:
2. — Ох, і дай ж мне, божэ, (2)
Да доленьку добрэньку.
3. Мілого шчаслівого, (2)
Свёкорку богатого.
4. Свёкорку богатого, (2)
Свекроўку ласкавую.
5. Каб я много не робыла, (2)
Хорошенько ходыла.
6. Што субота — ў золоці, (2)
Што нядзеля — як дзень белы.



1. Ой, ляжу я спаты, (2)
Не будзі мяне, маты.
2. Да няхай мяне збудзіць, (2)
Хто мяне верно любіць.
3. І збудзіць потыхеньку: (2)
Стовай, міла, помалэньку.
4. Каб голоўка не болела, (2)
Лічко своё не змэныла.
5. Мое лічко, як яблочко, (2)
Сама млода, як ягода.
6. Сама млода, як ягода, (2
Бо мне ў бацько ж выгода.

——-

1. Рыкнула коровонька, (2)
Ды з папасу ідучы.
2. Зачула нявестачка, (2)
Густэя жыто жнучы.
3. — Хоць рыкай, хоць не рыкай, (2)
Я не пойду доіці.
4. Загадаў мне свёкарка (2)
Много дзела робіці.
5. Много дзела робіці: (2)
Ніву жыта выжаці.
6. Ніву жыта выжаці, (2)
Сеножаць ўсю погрэбці.
7. Сеножаць ўсю погрэбці, (2)
Сорок короў подоіць.
8. Сорок короў подоіць, (2)
Сорок вепроў накорміць.
9. Нявеста ўлякнуласа, (2)
У полі дзіця забуласа.
10. Ой, ішлі тры анёлы (2)
Ды нашлі дзіця ў полі.
11. Ой, гэта ж не анёлы, (2)
Ой, то ж мое братэйкі.
12. Прыносяць дзіця ў хату, (2)
Да й — добры вечр, свату!
13. Да й добры вечор, свату, (2)
Чаго наша сястра плача?
14. Чаго наша сястра плача, (2)
Чаго яна ўлякнуласа?
15. Чаго яна ўлякнуласа, (2)
У полі дзіця забуласа?
16. А сват ім не оболіць (2)
Да й до іх не говорыць.





1. Не пойду я додомоньку, (2)
Буду тута ночуваці.
2. Буду тута ночуваці, (2)
На бацьковой сеножаці.
3. Ой, вышчыкну лістыноньку, (2)
Да й постэлю постэленьку.
4. Ой, вышчыкну я другую, (2)
Да й постэлю ж пуховую.
5. А трэцею ж одзенуса, (2)
Да нікого ж не боюса.
6. А ні воўка, ні зверыка, (2)
А ні свого чэловека.




1. У полі ратай горэ, (2)
Ой, ён горэ да й пахае.
2. Ой, ён горэ да й пахае, (2)
Сціха волы погоняе.
3. Сціха волы погоняе, (2)
Да ўсё ў край поглядае.
4. Людскі жонкі обед нясуць, (2)
Ох, а моей немае.
5. Постаулю волы ў ярмі, (2)
А сам пойду додому.
6. Прыходжу на подвор'е, (2)
Подвор'е мое нема.
7. Прыходжу я ў сеночкі, (2)
Сені моі не мецены.
8. Сеночкі не мецены, (2)
Печы моі не топлены.
9. Моя міла сына мела (2)
І сама ж онемела.
10. — Й ох, а божэ ж мой, божэ, (2)
Бры ж моі волы ў ярмі.
11. Бяры моі волы ў ярмі, (2)
А мне мілую вярні!
12. — Ты ж дзіўны, чоловечэ, (2)
Бо я ж твоі волы озьму.
13. Я твоі волы озьму,
А мілоі не вярну.




1. А й полі два дубочкі,
Обое рылатые.
2. Е ў мяне два браточкі,
Обое богатые.
3. Оддалы сястрыночку
На чужу староначку
4. Оддалы, прыказалы,
Каб сем лет не бувала.
5. А вона не ўтэрпела,
У рочок прыляцела.
6. Да села у содочку
На зэлёным дубочку.
7. Да й почала куковаты,
Вышой братэнько з хаты.
8. Колы зозулька куе,
То ляці ў бор куваты.
9. Колы сестрынько плачэ,
То прошу я до хаты.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2025 03:20:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.