::
Кувала зозуленька / песня, тэкст,ноты — в. Выганашчы, Івацэвіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Кувала зозуленька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Кувала зозуленька
По бору летаючы.
2. Плакала удовушка
Да й обед гатуючы.
3. Да й обед жа мой горкі,
Без цябе, мой міленькі.

1. Да бяру я ягодкі,(2)
Да не ведаю кому.
2. Занесла б я баценьку, (2)
Да далёка ад мяне.
3. Занесла б я свёкратку, (2)
Да не возьме ад мяне,
4. -Ой, нявеста-нябога, (2)
Ягодкі твое кіслы,
5. Ягодкі твое кіслы, (2)
Жывоткі мое сціслі.



1. Не ляжы, ветру, ў лузе, (2)
Да повей по дорозе.
2. Да розвей мою тугу (2)
По зелёному лугу.
3. По зелёному лугу, (2)
І по белом берэгу.
4. Кобы я не тужыла (2)
На чужой сторононьцы.
5. На чужой сторононьцы (2)
Кай чужое матэнькі.




2. Ой, пойду коло луга, (2)
Да шукаючы друга.
2. Няма ў лузе нікогэнько, (2)
Оно одзін соловэйко.
3. Соловей на голіне, (2)
Мой мілой на Ўкраіне.
4. Соловей на бэрозе, (2)
Мой мілой у дорозе.
5. -Спусціса, соловэйко, (2)
Із горы да ў долоньку,
6. Вярніса, мой міленькі, (2)
З Украіны додомоньку.





1, Да, моя матка-утка, (2)
Не оддавай мяне ўлетку.
2. Да оддай мяне ўзімку, (2)
Каб я зобрала сілку.
3. Каб я зобрала сілку (2)
На свекраткову ніўку.
4. У свёкра ніва вялікая, (2)
А мяжа шырокая.
5. Я до межкі дожнуса (2)
Ды й водзіцы напʼюса.




1. Хвалілас сыроежка (2)
Да чырвонаму рыжку.
2. Ой, бяры мяне, рыжку, (2)
Белую сыроежку.
3. Я бору вялікого, (2)
Корэня глыбокого.
4. Хваліласа дзевочка (2)
Молодому жэнішку.
5. Бяры мяне, жэнішок, (2)
Я роду вялікого.
6. Я роду вялікого, (2)
Я бацькі богатого.
7. Я бацькі богатого, (2)
Я маткі разумнае.



1. Я жала, не лежала, (2)
Тры снопочкі нажала.
2. - Едзь, мілы, по тры снопкі, (2)
Не забудзь рубля ўзяці.
3. Не забудзь рубля ўзяці, (2)
Тры снопкі прыцягаці.

——

1. Усем людзям загончыкі, (2)
Ох, а мне загонішчэ.
2. Ох, а мне загонішчэ, (2)
Я й сама гульцяюшчэ.
3. Ці вы мяне подожніце, (2)
Або вы подождзіце.
4. Нявесела нам, маці, (2)
Гульцяя поджынаці.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.03.2025 04:48:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.