::
Посею гурочкі / песня, тэкст,ноты — в. Гальцы, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Посею гурочкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Весна, трыйца”

Поўны тэкст
1. Посею гурочкі на чатыры ж лісточкі,
Не бачыла хлопца ж я чатыры й вечороч[кі].
2. Убачыла хлопца ды як чэрэду гнала,
Дзень добры не дала й, бо мамонька стоял(а].
3. Дзень добры не дала, бо мамонька стояла.
Каліна-маліна голлечко ж поспускал|а].
4. Каліна-маліна голлечко поспускала.
Кажуць, мамко, людзі, што я ў тэбэ ж молёван[а].
5. Я ж не молёвана, да така ж моя урода,
У майго таточка да добрая ж выгод[а].
6. Колодзезь на дворы і вэдэрце на ключцы,
Бо я не ўтомлюса по водыченьку йдуч[ы].



1. Ой, да што ж гэта бедна ўдовонька дзіе,
Не горано поле, да пшэныченьку сій[е].
2. Ой, да посіяла, да стала волочыты,
А заволочыўшы, стала бога просыт[ы].
3. - Да зароды, боже, да пшэныченьку ў полі
На удовыно шчасце, на сіротыну долі[ю].
4. Ой, яшчэ удоўка да й дадому не зайшла,
Уже удовіна ўся пшэныченька ўзышл[а].
5. Ой, яшчэ удоўка на порозі не стала,
Уже удовіна пшэныченька скрасовал[а]!
6. Ой, яшче удоўка да й на лаўцы не села,
Уже ж удовіна ўся пшэныченька спел[а].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.03.2025 16:38:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.