::
Ой, на горы / песня, тэкст,ноты — в. Парэчча, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, на горы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Весна, тройца”

Поўны тэкст
1. Ой, на горы да цэркоўка стояла,
Ой, там дзеўчына поневолі шлюб брал(а).
2. Шлюбу ты мой, поневолі бэручы,
Ці добрэ будзе за нялюбым жывуч[ы]?
3. Лучше буду круты горы копаці,
Ой, чым з нялюбым да на шлюбу стояц[і].
4. Горы копаць, то сядзеш опочынеш,
А за нялюбым то навекі загіні[еш]
5. Горы копаць, то на ручэнькі важко,
А з нялюбым жыць, то свой век будзе цяж[ко].

1. Ой, сяду я у окэночка прасці,
Хоцелі ж мяне два козаченькі ускрас[ці]
2. Поповіч кажэ, што моя дзеўка будзе,
Удовін сын кажэ: — хіба мяне не буд[зе]
3. Ой, ходімо ў чысто поле стрэляці,
Одзін другому у сэрдейко цэляц[і]
4. Поповіч стрэліў , да й гору перестрэліў
Удовін сын стрэліў — ў самэ сэрдейко уцэл[іў].
5. То тобе да поповічу дзеўка —
Да й уцэлела ў самэ сэрдэйко стрэл[ка]

1. Ох, ішоў жэ я чэрез тэшчыны сіні, А ў моей тэшчы да вэчэраты сілі.
2. — Добры вечор, да не родная тэшча, Да й тут моя прынодзеянька есця.
3. — Здароў, здароў, да невенчаны зяцю, Ужэ ж твоя прынодзеянька узята.
4. - Бадай яна і году не дождала, Сколькі у мяне подарункаў побрала!
5. Сколькі ў мяне подарункаў побрала,
Ох, аж сем пар чаравічак стоптала.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.04.2025 04:46:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.