::
Зялёны дубочак на яр пахіліўся / песня, тэкст,відэа — в. Бярозкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Зялёны дубочак на яр пахіліўся
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Зелёны дубочак на яр пахіліўся
Маладой казачэ, чэго зажурыўся?//

Маладой казачэ, чэго зажурыўся,
Ці валы прысталі, ці з дарогі збіўся? //

Валы не прысталі, з дарогі не збіўся,
Таго зажурыўся - без долі радзіўся! //

Ой, пайду я з гора да ў чыстае поля,
Да ў чыстая поля - шукаць сабе долі! //

Не найшоў я долю, найшоў быстру рэчку,
Пайду утаплюся, бо долі не маю! //

Пайду утаплюся, бо долі не маю,
Аж выходзіць дзеўка з зелёнага гаю! //

Аж выходзіць дзеўка з зелёнага гаю,
Не тапісь, казача, бо душу загубіш! //

Не тапісь, казачэ, бо душу загубіш,
Хадзем павенчаемсь еслі мене любіш! //

Пашлі яны вянчацца - нема папа дома,
Ці маё няшчасце - ці твая недоля! //

Хлопец пашоў гарою, дзеўка - далінаю,
Хлопец зацвіў макам - дзеўка калінаю! //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.01.2025 04:51:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.