::
Ванька бравы, кучаравы / песня, тэкст,відэа — в. Бярозкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ванька бравы, кучаравы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ванька бравы кучаравы на ём кудры ў тры рада
Расчашу я свае кудры сам да дзевачкі пайду
Пашоў бы я да дзевачкі дак не знаю дзе
жыве
Папрашу я таварыша нехай мене правядзе
А таварыш лічком крашэ ён дзевачку атабʼе
Масціць братцы маставую аж да мілае
двара
А масніца праламалась дак муй мілы утануў
Ой пайду я маладая да рыбалак папрашу
Ой вы хлопцы рыбалоỷцы закідайце невады
Выцягайце маго мілага з халоднае вады
Як выцегнеце мілага буду рэчку прачышчаць
Як ня выцегнеце мілага буду рэчку праклінаць
Штоб ты була быстра рэчка ўся травою зарасла
Як ты маго міленькага на дно з сабою
забрала
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.03.2025 17:39:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.