::
Пташка-канарэйка / песня, тэкст,відэа — в. Бярозкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Пташка-канарэйка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, ты пташка, пташка-канарейка,
Да развесёла ў цебе галава,

Развесёлая ў цебе галава,
Ой, выйдзі з клеткі да садзісь на ветке
да запей песню да з гора одну!

Запей песню да з гора й адну,
Ой, пра жызнь горкую нешчасную,
Пра жызнь, ой горкую маю.

Пра жызнь горку, горкую маю,
Ой, жытка мая горькая нешчасная,
Да чаго ж ты мене давела?

Да чаго ты мене давела,
Ой, што ты з мене, парня маладога да,
Рубашачку із плечэй знела?

Рубашачку із плечэй знела,
Ой, што ты мене, парня молодого да,
Прі народу страху давела.

Прі народу страху давела,
Ой, мілы з мілаю па садочку гулялі да,
Сладкі ягады яны рвалі.

Сладкі ягады яны рвалі,
Ой, ў адзін час, аб адной мінуце да
Сталі яга-ягадкі горкі.

Сталі яга-ягадкі горкі,
Ой, сталі ў полі кучкі пасыха-аці да,
Стаў жа мілы мілу пакідаць.

Устаў мілы мілу пакідаць,
ох, а стаў мілы мілу пакіда-аці да,
Стала міла плакаці рыдаць.

Стала міла плакаць і рыдаць,
Ой не плач, міла, не плач, чарнабрыва, да
Не пакіну з роду я цебя.

Не пакіну з роду я цебя,
Ой толькі я тагда цебе покіну, да
Як закроюцца мае глаза.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.01.2025 15:50:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.